Этнаграфічны музей «Светавіт»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №41 г.Мінска імя Сярэбранага В.Х.»
220045, г.Мінск, вул. Чурлёніса, 18, тел.367-25-43
Профиль: гістарычны
Сайт музея: gymn41@minsk.edu.by
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: http://gymn41.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=42561
Інфармацыя аб музеі
Музей «Светавіт» - гэта творчая пляцоўка для правядзення вучэбна-метадычных мерапрыемстваў для кіраўнікоў школьных музеяў, настаўнікаў-прадметнікаў, студэнтаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, вучняў і гасцей гімназій.
Афіцыйнае адкрыццё адбылося 27 лістапада 2005 года. Але гісторыя музея пачалася з 1996 года дзякуючу педагогу і зацікаўленнаму чалавеку - Канановіч Наталлі Дзмітрыеўне. З 1997 яна праводзіліся этнаграфічныя экспедыцыі па Рэспубліцы Беларусь. З 2005 па 2017 кіраўніком музея з’яўлялася Белаш Святлана Анатольеўна. З 2017 года па сучасны час кіраўніком музея з’яўляецца Людчык Ала Валянцінаўна.
У музеі «Светавіт» аформлены шэсць экспазіцый:
- «Забвению не подлежит» (о геноциде белорусского народа)
- «По страницам истории школы»
- «Крестьянское подворье»
- «Домашняя утварь»
- «Керамика и гончарство»
- «Традиционное ткачество и вышивка»
«Забвению не подлежит» Экспазіцыя расказвае аб трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы часоў вайны: салдацкая каска, сапёрная рыдлёўка, фрагмент партсігара, гільзы, абутак і інш.
«По страницам истории школы» Тут сабраны матэрыялы аб настаўніках, успаміны першага дырэктара школы, школьныя рэчы: пер’явыя ручкі, чарнільніца, падручнікі, фотаздымкіі інш.
«Крестьянское подворье» распавядае пра работу сялян на зямлі. Па прыладах працы можна ўявіць сабе, як селянін арэ зямлю, сее, жне. Таксама можна ўбачыць прадметы сялянскага быту – цэбры, дзежкі, ступы. Вялікую цікавасць выклікаюць кавалі і вырабы кавальскай працы з металу – плуг, барана, серп, каса і г.д.
«Домашняя утварь» прадстаўляе калекцыю чугунных прасаў. Асаблівае месца ў музеі займаюць прадметы хатняга ўжытку: сіта, рыдлёўка, кошыкі, дзежкі.
«Традиционное ткачество и вышивка» прадстаўлена ўмузеі жаночым кутком, у якім знаходзяцца ткацкі станок, пралка, калаўрот, мялка, верацяно, грэбні для расчэсвання валакна і інш. Залу музея ўпрыгожваюць ручнікі, пасцілкі,сабраныя з розных рэгіёнаў Беларусі. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць народныя і сцэнічныя жаночыя касцюмы, створаныя нашымі вучнямі 9-х класаў.
«Керамика и гончарство» з’яўляецца не менш важным раздзелам. Гаршчкі, гладышы, збаночкі розных форм, памераў і афарбоўкі можна ўбачыць у экспазіцыі.
У музейным фондзе ёсць унікальныя прадметы, якія з’яўляюцца ўзорам рамесніцкіх промыслаў і прадстаўлены ў экспазіцыі: пляценне з саломы, бондарства, вырабы з дрэва, ткацтва, вышыўка. Асноўны фонд налічвае 286 прадметаў, 30 з іх уключаны ў дапаможны фонд. Самы стары і гістарычна каштоўны прадмет нашага музея – безмен металічныя шалі, якія выраблены ў 1863 годзе ў Рызе). Іх перадала жыхарка Віцебскай вобласці Шумілінскага раёна. А самым яскравым і каштоўным прадметам музея з’яўляецца куфар, выраблены ў 1950-м годзе ў Іванаўскім раёне, Брэсцкай вобласці. Сам куфар прыгожа распісаны ў тэхніцы Агоўскагу роспісу. Таксама ў музеі знаходзіцца незвычайны прадмет, так называемы цуд музея – стальны чугунок. Ён унікальны тым, што зроблены з рэшткаў рухавікоў фашысцкіх самалётаў у 1944 годзе ў Мінскай вобласці Бярэзінскага раёна ў вёсцы Новыя Лагі.
У рабоце музея выкарыстоўваюцца сучасныя і традыцыйныя формы работы. Цеснае супрацоўніцтва здзяйсняецца з ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Рэспублікі Беларусь.
Выключна важнае месца ў рабоце музея займаюць экскурсіі. Тэматычныя экскурсіі праводзяцца на рускай, беларускай і англійскай мовах:
- «Прывітанне, музей!»
- «І ў цішыні музейнай гісторыі ўваскрэсне..»
- «Пимен Панченко и Максим Танк: дружба, закалённая в боях»
- «Трагедия войны глазами художников»
- «История страны – история моей семьи»
- «Традиции белорусского народа»
- «Ручнік – спадарожнік беларусаў»
- «Беларускі народны касцюм»
- «От семечка до волокна дорожка длинна» і інш.
Найбольш распаўсюджанай формай работы з’яляецца стварэнне творчай майстэрні, правядзенне майстар-класаў для настаўнікаў, гасцей гімназіі і вучняў.
Традыцыяй музея стала правядзенне народных свят, абрадаў, такіх, як Дзяды, Каляды, Масленіца, Вячоркі, Грамніцы. Вучні не толькі могуць прыняць удзел у рэканструкцыі народнага свята, здзейсніць спаборніцтва, паўдзельнічаць у конкурсах, але і пакаштаваць традыцыйныя народныя стравы.
Вынікі даследчай дзейнасці вучняў (2021-2025 н.г.) на падставе экспанатаў музея «Светавіт»:
- Нікіцін Кірыл, дыплом III ступені на рэспубліканскім этапе конкурсу «Экспанат для музея» у намінацыі «Сведкі часу»
- Маліноўская Ульяна, лаўрэат адкрытых міжнародных краязнаўчых чытанняў у намінацыі «Жывём, каб памятаць».
- Лабачэня Сцяпан Геннадзьевіч, дыплом 1 ступені гарадского фестываля мастацкай і інтэлектуальнай творчасці “ Мой Мінск- мая сталіца- творчасці крыніца”;
- Маліноуская Ульяна, дыплом 11 ступені адкрытых міжнародных краязнаўчых чытанняў у намінацыі “Пісьменнікі- франтавікі”;
- Сошына Усцінія, дыплом 1 ступені адкрытых міжнародных краязнаўчых чытанняў у намінацыі “ Гістарычная памяць народа з мінулага да будучыні”.
Дадатковыя матэрыялы:









раскрыть » / « свернуть