Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзеянні пры моцным ветры

Прыродныя з'явы - факт або падзея, тое, што адбываецца ў прыродным асяроддзі, якое можа быць апісана і навукова растлумачана. Знакамітыя пісьменнікі, паэты, драматургі і філосафы маляўніча апісваюць падзеі, што адбываюцца, ужываюць афарызмы і асабістыя меркаваньні.

Дзякуючы адносна бяспечнаму тэрытарыяльнаму размяшчэнню, Беларусь уваходзіць у спіс краін, дзе рэдка адбываюцца сур'ёзныя прыродныя катаклізмы. Але, не гледзячы на ​​гэта, моцны дождж, град і вецер магчымы. Падобныя з'явы ствараюць небяспечныя сітуацыі і, акрамя дыскамфорту, могуць стаць прычынай парыву электрычных правадоў, разбурэння канструкцый і падзення дрэў. Падчас моцных парываў ветру трэба ведаць, як правільна сябе паводзіць.

Рэкамендацыі для насельніцтва пры моцным ветры:
• калі моцны вецер застаў вас у будынку, адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца ля сцен унутраных памяшканняў, у калідоры, у ванных пакоях, прыбіральні, кладоўках, у трывалых шафах, пад сталамі
• не панікуйце ў выпадку адключэння электрычнай энергіі і сеткі інтэрнэт, гэта часовыя нязручнасці, якія ў хуткім часе будуць адноўлены службамі горада або раёна
• устрымайцеся ад працяглых прагулак і знаходжання на прыродзе
• пакідайце асабістыя аўтамабілі на спецыяльных парковачных месцах, далёкіх ад ліній электраперадач і дрэў
• прыбярыце ў дом маёмасць, якая знаходзіцца на прысядзібнай тэрыторыі, адкрытых балконах і лоджыях
• загасіце агонь у печы, адключыце электраэнергію, закройце краны на газавых сетках
• шкла вокнаў прыватнага дома зачыніце аканіцамі або шчытамі
• калі ўраган застаў вас на вуліцы, трымайцеся як мага далей ад лёгкіх пабудоў, будынкаў, мастоў, эстакад, ліній электраперадач, мачтаў, дрэў, рэк, азёр і прамысловых аб'ектаў
• для абароны ад абломкаў, якія ляцяць, і аскепкаў шкла выкарыстоўвайце лісты фанеры, кардонныя і пластмасавыя скрыні, дошкі і іншыя падручныя сродкі
• не заходзьце ў пашкоджаныя будынкі, так як яны могуць абрынуцца пры новых парывах ветру
• калі вы апынуліся ў поле або на прасёлкавай дарозе, выходзьце на магістральныя дарогі

Паважаныя грамадзяне! Для таго каб ведаць аб маючых адбыцца неспрыяльных падзеях на тэрыторыі Беларусі ўсталюйце на свае мабільныя прылады прыкладанне: «МНС Беларусі: Дапамога побач», у раздзеле «Карта неспрыяльных з'яў» змешчана актуальная інфармацыя аб прыродных з'явах. Беражыце сябе! У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце «101» або «112».

Старшы інспектар СПиВО МДУ МНС
Кацярына Гаўрык

Раздзелы сайта