Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Будоўля: недзіцячыя гульні

Часта дзецi выбіраюць для гульняў незавершаныя будоўлі, пустуючыя катлаваны і закінутыя кар'еры. Ім падабаецца важдацца з пяском, яны не думаюць пра небяспеку. Дзеці будуюць лазы і капаюць траншэі, лабірынты і пячоры, скочваюцца са схілу або караскаюцца наверх па пясчанай горцы. І гэта небяспечна! Бо абвальванне грунту адбываецца маментальна, а магчымасці выбрацца з-пад завалу практычна няма. Так адбылося ў ліпені 2020 года у Ашмянскім раёне. У аграгарадку Гальшаны два браты - 11 і 12 гадоў - гулялі ў катлаване глыбінёй 1,5 метра. Калі дзеці знаходзіліся ў яме, абрынуўся грунт - іх засыпала. Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, дасталі хлопчыкаў, аднак выратаваць іх не ўдалося.

Раскажыце дзіцяці пра небяспеку люкаў;
растлумачце дзецям, што нельга заходзіць на тэрыторыю кар'ераў, а тым больш там гуляць, рыць у схілах катлаванаў падземныя хады, скакаць з адхонаў.

Беражыце сябе і блізкіх! У выпадку надзвычайных сітуацый тэлефануйце па нумары 101 або 112!

Старшы інспектар СПиВО МДУ МНС
Кацярына Гаўрык

Раздзелы сайта