Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прыём у 5-ты клас

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ

у дзяржаўную ўстанову адукацыі
«Гімназія №41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.»!

У пяты клас прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за дзяржаўнай установай адукацыі "Гімназія №41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.» рашэннем адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

Для прыёму дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне гімназіі, у пяты клас законным прадстаўнікам неабходна ў прыёмнай (кабінет 211) узяць даведку аб праве на залічэнне ў гімназію (пры сабе мець пашпарт з рэгістрацыяй).

Для залічэння ў гімназію законныя прадстаўнікі вучняў у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня падаюць наступныя дакументы:

- асабістая справа навучэнца;

- медыцынская карта навучэнца (з установы адукацыі, дзе навучаецца на дадзены момант);

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;

- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;

- заяву на імя дырэктара гімназіі.

Пры падачы дакументаў прадастаўляецца дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка як заяўніка (пашпарт).

Прыём дакументаў у кабінеце № 211 (на 2 паверсе):

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца 9.00-13.00
серада 15.00-19.00
субота 9.00-12.00

Прыём дырэктарам заяў на вольныя месцы:

2-я серада - з 8.00 да 13.00;

4-я серада - з 14.00 да 20.00;

3я субота месяца - з 9.00 да 13.00

Запіс да кіраўніка па пытанні падачы заявы на вольныя месцы ажыццяўляецца па тэлефоне 367-25-41 за месяц да даты прыёму.

Раздзелы сайта