Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Музей этнакультуры Беларусі "Светавіт"

Культура і мастацтва заўсёды з'яўляліся натхняльнай сілай развіцця і прагрэсу. Недастатковае разуменне гэтага працэсу прыводзіць да страты гістарычнай памяці і пазбаўляе народ будучыні.

"Без мінулага няма сучаснасці, а значыць і будучыні".

З верасня 1996 года вучні 8-9 класаў нашай гімназіі вывучаюць асновы традыцыйнага ткацтва. Навучанне праводзіцца па аўтарскай праграме Віннікавай Марыі Мікалаеўны.    

Таксама прадугледжана правядзенне выязной гадовай этнаграфічнай экспедыцыі.

На працягу некалькіх дзён навучэнцы вывучаюць ткацтва непасрэдна ў асяроддзі пражывання носьбітаў традыцыйнай культуры.

За час існавання курсу ў гімназіі было праведзена 11 этнаграфічных экспедыцый.

Падчас правядзення экспедыцый былі знойдзены і набыты этнаграфічныя экспанаты, якія паклалі пачатак збору матэрыялаў для будучага музея.

Праводзілася пастаянная работа над папаўненнем фондаў музея. Праца вядзецца па двух напрамках: экспедыцыйныя зборы матэрыялаў і падарункі вучняў, якія прывозяць ад бабуль і дзядуляў з вёсак.

Навучэнцы гімназіі маюць магчымасць вывучаць тое, што на генным узроўні яшчэ не павінна быць забыта, але ў сучасным свеце ему застаецца ўсё менш месца.

Колькасць экспанатаў музея складае:
Асноўны фонд - 239

Тэматыка экспазіцый:

Кераміка Беларусі
Драўляныя вырабы і прыстасаванні першай паловы ХХ стагоддзя
Ткацтва на Беларусі:
- даваенны перыяд
- пасляваенны перыяд
Металічныя вырабы і прыстасаванні першай паловы XX стагоддзя
Гарадскі побыт

Асноўныя раздзелы:

Тэкстыльныя вырабы
Керамічныя вырабы
Вырабы з дрэва
Фотаархіў 

Тэматыка экскурсій:

Аглядная экскурсія
Кераміка Беларусі
Драўляныя і металічныя прыстасаванні першай паловы ХХ стагоддзя
Ткацтва на Беларусі
Гарадскі побыт

Магчымасці музея па правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў:

Правядзенне экскурсій
Правядзенне майстар-класаў па ткацтве, саломапляценні, вышыўцы і народным традыцыям
Правядзенне індывідуальных заняткаў па традыцыйных рамёствах
Правядзенне выязных выстаў

Раздзелы сайта