Наша гімназія носіць імя таленавітага педагога, настаўніка матэматыкі Сярэбранага Валянціна Хаймавіча

Сярэбраны Валянцін Хаимович нарадзіўся 20 мая 1947 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці ў сям'і вайскоўца. У 1965 годзе скончыў Камінтэрнаўскі сярэднюю школу ў г.п. Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці і ў тым жа годзе паступіў на матэматычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, які скончыў у 1970 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць матэматыка. Быў размеркаваны на працу ў сярэднюю школу №106 г.Мінска, затым працаваў у сярэдніх школах №117 і 131, з 1999 па 2005 год працаваў у сярэдняй школе №117. З 1997 па 2006 год працаваў таксама і ў сярэдняй школе №41.
Прысвяціўшы сваё жыццё педагагічнай дзейнасці, працуючы творча і з душой, за гады сваёй паспяховай педагагічнай дзейнасці ён падрыхтаваў мноства таленавітых вучняў, якія станавіліся пераможцамі матэматычных алімпіяд і турніраў рознага ўзроўню. Многія з іх у далейшым звязалі сваё жыццё з вывучэннем матэматыкі. Сёння навучэнцы гімназіі працягваюць гэтую цудоўную традыцыю - штогод яны перамагаюць на гарадскіх рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па матэматыцы, становяцца прызёрамі рэспубліканскіх міжнародных турніраў.
У памяць пра таленавітага настаўніка ў гімназіі аформлены музейны куток, у якім сабраны фатаграфіі розных гадоў, успаміны яго вучняў і іншыя цікавыя матэрыялы. Пазнаёміцца з імі вы можаце ў бiблiятэцы нашай гімназіі.