Вы пачуеце сігнал «Увага ўсім!» і гукі сірэн:
Уключыце тэлевізар ці радыё і праслухайце паведамленне;
калі з небяспечнай зоны выйсці немагчыма, застаньцеся ў памяшканні і зрабіце яго экстранную герметызацыю: шчыльна зачыніце вокны, дзверы, вентыляцыйныя адтуліны, коміны, ушчыльніце шчыліны ў вокнах і на стыках рам.
Пры з'яўленні прыкмет атручвання абавязкова трэба звярнуцца да ўрача.
Калі вы працуеце на прадпрыемстве з хімічна небяспечным рэчывам:
надзеньце сродкі абароны органаў дыхання (пры іх адсутнасці падыдзе змочаная тканіна);
надзеньце сродкі абароны скуры (плашч, накідка) пакіньце раён аварыі ў кірунку, паказаным ў паведамленні.
Выходзіць з зоны хімічнага заражэння варта ў бок, перпендыкулярны кірунку ветру. Выйшаўшы з небяспечнай зоны, зніміце верхнюю вопратку, пакіньце яе на вуліцы, прыміце душ, прамыйце вочы і насаглотку.
Пры аварыі з аміякам варта хавацца на ніжніх паверхах будынкаў.
Старшы інспектар СПіВО Маскоўскага РАНС МДУ МНС
Кацярына Гаўрык