Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб гiмназii

Зацікавіліся несумяшчальнымі на першы погляд дзеяннямі: рашаць задачы і займацца мастацтвам? Але Гімназія №41 г.Мінска здолела сумясціць несумяшчальнае: тут на працягу некалькіх гадоў паспяхова працуюць у двух накірунках - архітэктурна-мастацкім і фізіка-матэматычным, пра гэта сведчаць шматлікія перамогі ў алімпіядах, творчых і інтэлектуальных конкурсах. Раскрыць талент дзіцяці і рэалізаваць яго дапамагаюць высокакваліфікаваныя педагогі. Апынуўшыся ў нашай гімназіі, трапляеш у атмасферу дабрыні, узаемаразумення і творчасці, што пануюць тут непадзельна. 

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў гімназіі:

 II ступень

(V–IX класы)

вывучэнне матэматыкі і англійскай мовы ў аб'ёме 5 вучэбных гадзін на тыдзень

факультатыўныя заняткі і аб'яднанні па інтарэсах мастацкай накіраванасці для вучняў V-IX класаў

дапрофільная падрыхтоўка вучняў (VIII-IX класы): вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні (матэматыка, фізіка, англійская мова)

III ступень

(X-XI класы)

профільнае навучанне (вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні) па наступных напрамках: філалагічным, фізіка-матэматычным і хіміка-біялагічным

Дадатковыя магчымасці:    

Для рэалізацыі і развіцця творчага патэнцыялы навучэнцам гімназіі прапануецца шырокі выбар факультатыўных заняткаў, спартыўных секцый, аб'яднанняў па інтарэсах архітэктурна-мастацкага накірунку, студый дэкаратыўна-прыкладнай творчасці; арганізавана вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў "Малюнак", "Жывапіс», «Кампазіцыя», «Архітэктурнае макетаванне».

Сур'ёзная ўвага надаецца выкарыстанню ў адукацыйным працэсе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, сучасных інтэрактыўных сродкаў навучання. Навучальныя кабінеты па ўсіх прадметах аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем. Педагогі і навучэнцы гімназіі маюць магчымасць працягваць навучальная ўзаемадзеянне дыстанцыйна, выкарыстоўваючы магчымасці глабальнай сеткі Інтэрнэт, удзельнічаць у шматлікіх Інтэрнэт-конкурсах і алімпіядах.  

Этнаграфічны музей культуры і побыту II паловы ХХ стагоддзя «Светавіт» запрашае на музейна-педагагічныя заняткі (у тым ліку міжпрадметныя), майстар-класы па народных рамёствах, тэматычныя выставы, экскурсіі на рускай і беларускай мовах. Калекцыя экспанатаў музея была створана навучэнцамі і педагогамі гімназіі. 

З 2011 года ў Гімназіі №41 г. Мінска арганізавана работа Рэсурснага цэнтра гуманітарнай і натуральна-матэматычнай накіраванасці (прадметныя лабараторыі выяўленчага мастацтва і англійскай мовы, творчыя групы настаўнікаў натуральна-матэматычнага і грамадска-гуманітарнага кірункаў). Праводзячы тэматычныя кансультацыі, семінары, майстар-класы, настаўнікі гімназіі дэманструюць станоўчы і перспектыўны педагагічны вопыт па актуальных пытаннях навучання розным вучэбным прадметам.    

Раздзелы сайта