Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Гімназія № 41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №41» была створана ў 1953 годзе. У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 30 красавіка 2012 г. №1400 дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.» перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія №41 г.Мінска імя Сярэбранага В.Х.».
За больш чым 60-гадовую гісторыю свайго станаўлення ўстанова адукацыі прайшла доўгі шлях пераўтварэнняў, уключаючы адкрыццё мастацка-архітэктурнага ўхілу, фізіка-матэматычнага і філалагічнага профіляў, сістэмы факультатыўных заняткаў мастацкай накіраванасці. За гады плённай працы гімназія дасягнула высокіх вынікаў у галіне развіцця акадэмічнай адоранасці, інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў, займаючы вядучыя месцы ў рэйтынгу ўстаноў адукацыі сталіцы па выніках удзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах.

Штогод 5-8% выпускнікоў атрымліваюць атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым і сярэбраным медалямі, паспяхова здаюць цэнтралізаванае тэставанне. У гімназіі вядзецца сур'ёзная праца па ўкараненні ў адукацыйны працэс новых педагагічных тэхналогій, у тым ліку інфармацыйна-камунікацыйных, праз інавацыйную дзейнасць, удзел у пілотных праектах і да т.п.
З 2012 года на базе гімназіі вынікова працуе рэсурсны цэнтр натуральна-матэматычнай і гуманітарнай накіраванасці. Педагогі гімназіі дэманструюць высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, удзельнічаючы ў навукова-практычных канферэнцыях, праводзячы навучальныя заняткі, семінары і майстар-класы па актуальных тэмах і пытаннях сучаснай педагогікі для настаўнікаў раёна і горада, для слухачоў павышэння кваліфікацыі ўстаноў адукацыі МГIРА, МАIРА, АПА.
З 2011 года гімназіяй кіруе дырэктар Скакун Мар'яна Анатольеўна, уладальнік прэмій і грантаў Мінгарвыканкама, уладальнік нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мар'яна Анатольеўна - ініцыятыўны, энергічны арганізатар, які ўмее аб'яднаць вакол сябе аднадумцаў, намеціць шляхі вырашэння пастаўленых задач і дамагчыся іх выканання. Яна ўнесла вялікі асабісты ўклад у стварэнне эфектыўнай адукацыйнай прасторы гімназіі.
Галоўным прыярытэтам высокакваліфікаванага педагагічнага калектыву гімназіі з'яўляецца развіццё адоранасці вучняў. Залог нашага поспеху мы бачым у стварэнні аптымальных умоў для рэалізацыі інтэлектуальных і творчых здольнасцяў гімназістаў, выразна адладжанай і стабільна працуючай сістэме, механізмы якой знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні. Такая сістэма пабудавана з улікам кадравага патэнцыялу, здольнасцяў і матывацыі да вучэння нашых вучняў, а таксама напрамкаў дзейнасці гімназіі. Дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з факультэтам прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ штогод даказвае сваю эфектыўнасць профільнае навучанне ў класах фізіка-матэматычнага напрамку. Асаблівай увагі заслугоўвае высокая ступень матывацыі нашых калег з БДУ да працы з падлеткамі, а не толькі са студэнтамі.
За апошнія тры гады навучэнцы гімназіі ўзнагароджаны дыпломамі: на гарадскім этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды - 136 дыпломаў, на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды - 46 дыпломаў. Штогод навучэнцы гімназіі прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах, канферэнцыях, турнірах. Так, напрыклад, навучэнцамі гімназіі заваяваны: на 57 Міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы - бронзавы медаль (Ганконг); на 5 Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе сярод дзяўчат - сярэбраны і бронзавы медалі (Румынія); на I Міжнароднай алімпіядзе мегаполісаў - залатая і бронзавы медалі (Расія); на ХХIII Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных - залаты медаль (Румынія); на VIII Міжнародным турніры юных матэматыкаў - сярэбраны і два бронзавых медалі (Расія); на II Міжнароднай алімпіядзе «Мега-Талент» па хіміі - дыплом I ступені; на XI Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе - дыплом II ступені; на ХXХVI Літоўскай каманднай матэматычнай алімпіядзе - дыплом I ступені і многія іншыя дыпломы.
Паспяховая работа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.» атрымала грамадскае прызнанне. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы за 2013 год узнагародзiла калектыў гімназіі ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Забеспячэнне якаснага адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі» за высокія паказчыкі ў падрыхтоўцы пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд і інтэлектуальных конкурсаў. Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама ўручыў падзячны ліст за дасягнутыя поспехі ў працы з адоранымі і высокаматываванымi навучэнцамі, стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцяў, высокія вынікі навучэнцаў у рэспубліканскай алімпіядзе 2014 і 2015 г.г. Па выніках працы за 2015, 2016, 2017 i 2020 гады дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.» прызнана «Лепшай гімназіяй сталіцы» (I месца ў рэйтынгу сярод гімназій горада). Па выніках 2016 і 2020 гадоў гімназія занесена на Дошку Гонару Маскоўскага раёна горада Мінска.
У гімназіі маецца магчымасць дадатковага вывучэння прадметаў мастацкай накіраванасці: канструктыўны (архітэктурны) малюнак, жывапіс, фармальная і дэкаратыўная кампазіцыя, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.